Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Як утварыліся назвы кіслот?

Як утварыліся назвы кіслот?

20.04.2011

Уладзіслаў Лупакоў, настаўнік хіміі
СШ № 10 г. Берасця

Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі. Атрымалі назву за кіслы смак. Некаторыя аўтары ў дачыненні кіслот выкарыстоўваюць састарэлае слова “квасы”, але ў навуковай і вучэбнай літаратуры яно распаўсюджання не мае. А як утвораны назвы некаторых кіслот?

Адыпінавая Азелаінавая – ад назвы азотнай кіслаты + грэц. “алеум” – алей (бо атрымліваецца дзеяннем азотнай кіслаты на касторавы алей).
Аканітавая – ад назвы расліны аканіту, сям’я казяльцовых (люцікавых).
Акрылавая Алеінавая Ангелікавая Антранілавая Альгінавыя Арахінавая – ад назвы арахісу, або землянога арэху, расліны сям’і бабовых.
Аскарбінавая Бегенавая – ад назвы расліны бегены, сям’я марангавых.
Бензойная Брасілавая, брасідынавая Бурштынавая (янтарная) – утрымліваецца ў бурштыне.
Валяр’янавая – утрымліваецца ў каранях валяр’яны, расліны сям’і парасонавых.
Вінаградная – упершыню была выдзелена з вінаграднага соку.
Вінная – атрымліваецца з віннага каменю (апошні выпадае ў ападак пры апрацоўцы віна або спіртавым браджэнні вінаграднага сусла).
Воцатная Гілавая Галактаравая, галактонавая Гліколевая Глутаконавая, глутаравая Жоўчныя – утрымліваюцца ў жоўці.
Капронавая, капрылавая, капрынавая Карболавая, карбонавая Камфарная – утрымліваецца ў камфары, г.зн. эфірным алеі камфарнага лаўра і іншых раслін.
Коркавая – утрымліваецца ў кары коркавага дуба, сям’я букавых.
Корычная – упершыню знойдзена ў карыцы, сям’я лаўравых.
Кратонавая – ад назвы расліны кратон, сям’я малачайных.
Лігнацэрынавая Лімонная – упершыню была знойдзена ў пладах лімонаў.
Ліналенавая, лінолевая Малонавая Малочная – упершыню была адкрыта як прадукт малочнакіслага браджэння (пры скісанні малака, квашэнні капусты, саленні гародніны, сіласаванні кармоў).
Мантанавая Маргарынавая Масляная – упершыню знойдзена ў каровіным масле.
Міндальная – выдзелена з міндальнага алею.
Мелісінавая Муконавая Мурашыная – упершыню знойдзена ў выдзяленнях мурашоў.
Нафтэнавыя – утрымліваюцца ў нафце.
Нуклеінавыя Пальмітынавая Пангамавая Пантатэнавая Пеларгонавая – утрымліваецца ў эфірным алеі пеларгоніі (герані), расліны сям’і пеларгоневых (гераневых).
Пікрынавая Пімелінавая Пірувінавая Плавікавая – здольная “плавіць” (раствараць) шкло.
Прапіёнавая Рыцынавая, рыцыналенавая Саліцылавая Саляная – ад слова “соль” (лабараторны спосаб яе атрымання – дзеянне канцэнтраванай сернай кіслаты на цвёрдую кухонную соль).
Сарбінавая Себацынавая Сінільная Смаляныя – утрымліваюцца ў смале хвойных дрэў.
Стэарынавая Тапсінавая – ад назвы расліны тапсія з грэцкага вострава Тапсас.
Фоліевая Фтыёнавая Фумаравая Хрызантэмавая – утрымліваецца ў кветках хрызантэмы, сям’я астракветных.
Цэратынавая Цукровая – атрымліваецца пры дзеянні канцэнтраванай азотнай кіслаты на цукрозу.
Шчаўевая – упершыню знойдзена ў лісці шчаўя.
Эрукавая – ад назвы расліны эрукі, сям’я крыжакветных.
Энантавая Яблычная – утрымліваецца ў яблыках і іншых пладах.

Акрамя прыведзеных ёсць цэлы шэраг кіслот, назвы якіх утвораны ад асноўнага маркернага элемента:

Азоцістая, Азотная, Борная, Бромавадародная, Ёдавадародная, Ёднаватая, Ёдная, Серная, Артафосфарная, Артакарбонавая, Сярністая, Серавадародная, Фторавадародная, Хлорнавацістая, Хлорнаватая, Хлорыстая, Хлорная, Крэмніевая, Марганцавая, Вугальная, Раданіставадародная, Тыясерная, Мыш’яковая, Малібдэнавая, Тэхнецыевая (Пертэхнецыевая), Палоніевая, Плутоніевая (H2PuO4), Метафосфарная, Хромавая і г.д. кіслоты.

Паводле: Наша слова [1] 




Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12314

Спасылкі
[1] http://www.nashaslova.mns.by/page10.html