Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Зямля бацькоў – жыцця крыніца

Зямля бацькоў – жыцця крыніца

22.04.2011

Cцэнар гасцявога ўрока

Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» [1].

Класы: 6–11.

Мэты ўрока: спрыяць фармаванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, неабыякавае стаўленне да памяці, гісторыі Радзімы, роднай мовы.

Першы урок 1 верасня кожнага года вельмі важны, ён як бы дае імпульс, акрэслівае, што для нас з’яўляецца важным і прыярытэтным. У нашай школе заўсёды гэты ўрок праходзіць толькі на беларускай мове. Вучні самі знаходзяць матэрыял, працуюць у камандзе – каля дзесяці чалавек з розных класаў.

Мы даем зразумець дзецям, што мы – беларусы, а не нейкае аморфнае стварэнне без сваёй гісторыі і культуры. Быць свабодным – гэта ганарыцца сваёй мовай, сваімі слаўнымі продкамі, пргажосцю родных мясцін і здабыткамі гісторыі. Вершы беларускіх паэтаў, відэафільм, музыка – усё гэта ўсяляе пачуццё ўласнай годнасці, гонару за слаўныя справы мінулых пакаленняў, адказнасці за сённяшні стан і будучыню роднай зямлі.

Сцэнар гасцявога ўрока [2] (doc 112 Kb)
Відэафільм “Беларусь” - ЮІАгруп [3] (exe 15,2 Mb)
Відэафільм “Мінск” - ЮІАгруп [4] (wmv 16,2 Mb)
Прэзентацыя “Зямля бацькоў – жыцця крыніца” [5](PDF 10,9 Mb)


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12317

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/notebook
[2] https://nastaunik.eu/files/f/509_+huluk-ziamla-backou.doc
[3] https://nastaunik.eu/files/f/510_+huluk-belarus.exe
[4] https://nastaunik.eu/files/f/511_+huluk-minsk.wmv
[5] https://nastaunik.eu/files/f/512_2.pdf