Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Сродкі навучання на аснове лічбавай лабараторыі па фізіцы “Архімед”

Сродкі навучання на аснове лічбавай лабараторыі па фізіцы “Архімед”

28.04.2011

Даслаў Аляксандр Сядзяка (СШ №30 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» [1].

Прапанаваны комплекс лічбавых сродкаў навучання мае тры ўзроўні ўжывання:

1) дэманстрацыйны: вучань на ўроку бачыць адначасова фізічную з’яву і матэматычную сувязь фізічных велічыняў у графічным выглядзе;

2) лабараторны: скарыстаўшы атрыманыя графікі, вучань атрымлівае дакладны матэматычны выгляд фізічнага закону;

3) даследчы: вучань сам эксперыментальным чынам шукае і ўстанаўлівае фізічныя заканамернасці прыродных з’яў.

Ч.1. Апісанне комплекса, досвед майстар-класаў для настаўнікаў, дасягненні вучняў; аналіз прафесійнага самавызначэння выпускнікоў; методыкі ўжывання эксперыментаў па наступных тэмах: Механічныя ваганні, З’ява электрамагнітнай індукцыі, Другі закон Ньютана, Магнітнае поле Зямлі - спампаваць [2] (doc 14,7 Mb).

Ч.2. Эксперыменты па праверцы асноўнага закона дынамікі, вывучэнню сілы трэння і вызначэнню каэфіцыента трэння - спампаваць [3] (doc 640 Kb)

Магнітнае поле Зямлі. Вывучэнне ў сярдней школе з дапамогай лічбавай лабараторыі па фізіцы «Архімед». Майстар-клас Аляксандра Сядзякі, СШ № 30 г. Мінска


Вывучэнне электра-магнітнай індукцыі ў сярдней школе з дапамогай лічбавай лабараторыі па фізіцы «Архімед». Майстар-клас Аляксандра Сядзякі

Вызначэнне ЭРС і ўнутранага супраціўлення крыніцы жыўлення з дапамогай лічбавай лабараторыі па фізіцы «Архімед».


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12328

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/notebook
[2] https://nastaunik.eu/files/f/514_siadziaka-archimed-1.doc
[3] https://nastaunik.eu/files/f/515_siadziaka-archimed-2.doc