Вільня: Летнія школы па правах чалавека для моладзі
Апошнія тэрміны падачы заявак – 7 / 14 / 21 / 28 чэрвеня
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная Міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвесціла конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ў 2011 годзе. Месца правядзення – Беларускі Дом правоў чалавека (Вільня).
У межах праграмы ўдзельнікі азнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны ды арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму [1] (doc 52,5 Kb) і даслаць яе на электронны адрас: belschool@gmail.com [2]. Пажадана дадаць таксама рэкамендацыйны ліст ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, ці з месца працы ці вучобы.
Апошнія тэрміны падачы заявак: школа першага набору – 7 чэрвеня 2011 году, школа другога набору – 14 чэрвеня, школа трэцяга набору – 21 чэрвеня, школа чацвёртага набору – 28 чэрвеня.
Тэрмін дзеяння пашпартоў прэтэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы болей, чым тэрмін заканчэння адпаведнай школы; у пашпарце павінныя быць дзве чыстыя старонкі з пазнакай “віза”; пашпарт мусіць быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на візы і страхавых полісы, праезд, пражыванне ды харчаванне.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў інфармацыйным лісце [3] (doc 61 Kb).
З пытаннямі звяртайцеся да Андрэя Палуды на belschool@gmail.com [2]
