Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Словаўтварэнне i арфаграфія»

«Словаўтварэнне i арфаграфія»

13.05.2011

Абагульняльны ўрок па тэме

Прадмет: беларуская літаратура. Клас: 5.

Даслала Галіна Алянюк (Бялыніцкая гімназія №1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» [1].

Урок з’яўляецца абагульняльным па тэме “Словаўтварэнне і арфаграфія” з мэтай сістэматызаваць веды вучняў, удасканальваць уменне абагульняць і даказваць, рабіць вусны і пісьмовы разборы слоў па саставу, вызначаць спосаб іх утварэння, фарміраваць навыкі правільнага напісання слоў, уменне прымяняць набытыя веды на практыцы, выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, да творчай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На занятках развіваецца пошукавая, пазнавальная дзейнасць, самастойнае мысленне вучняў, уменне выказаць свае думкі. Вучэбны матэрыял дазваляе фарміраваць інтэлектуальна-развітую творчую асобу, арфаграфічную зоркасць, прывівае любоў да роднай матчынай мовы, развівае пачуцце гонару за сваю Бацькаўшчыну. Урок выхоўвае нацыянальную самасвядомасць вучняў.

Alaniuk-urok.doc [2] 120 Kb – урок.
Alaniuk-testy.docm [3] 22,5 Kb – 2 варыянты тэставых заданняў.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12340

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/notebook/
[2] https://nastaunik.eu/files/f/530_alaniuk-urok.doc
[3] https://nastaunik.eu/files/f/529_alaniuk-testy.docm