Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Навуковая стыпендыя Фондa Каралевы Ядвігі

Навуковая стыпендыя Фондa Каралевы Ядвігі

17.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня

Фонд Каралевы Ядвігі прапануе навуковым супрацоўнікам і аспірантам магчымасць стажыроўкі ў Кракаве.
Фонд створаны дзеля ўшанавання дзейнасці Каралевы Ядвігі, якая ахвяравала асабістую маёмасць на аднаўленне Кракаўскай акадэміі і гэтым стала ініцыятаркай 600-гадовай навуковай і адукацыйнай дзейнасці Ягелонскага ўніверсітэту. Мэта фонда – падтрымка навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, краін былога СССР і Балкан. Заяўкі на правядзенне навуковых даследванняў у Кракаве могуць падаваць навуковыя супрацоўнікі і аспіранты ВНУ. Заяўка на стыпендыю павінна змяшчаць:

- прашэнне на імя рэктара Ягелонскага ўніверсітэта;
- запоўненую форму заяўкі;
- спіс публікацый;
- праграму навуковых даследванняў, якую стыпендыят павінны рэалізаваць цягам побыту ў Кракаве;
- указанне на рэкамендацыю ад навуковага супрацоўніка Ягелонскага ўніверсітэта;
- рэзюмэ;
-копію старонкі пашпарту з фотаздымкам.

Стыпендыят будзе атрымліваць стыпендыю ў памеры 1500 злотых на месяц. Таксама забяспечваецца страхоўка і пражыванне ў інтэрнаце.

Спампаваць форму заяўкі [1] (doc 196 Kb)

Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 15 чэрвеня. 

– на сайце Ягелонскага Універсітэта [2]

Падрыхтавала Кася Красуцка, Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12346

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/533_fkj.doc
[2] http://www.bi.uj.edu.pl/web/oip/wlasne-fundusze-stypendialne/jadwiga/zasady-kwalifikacji