Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Пад санкцыі Еўрасаюза ўпершыню патрапіла дырэктар школы

Пад санкцыі Еўрасаюза ўпершыню патрапіла дырэктар школы

25.05.2011

«Чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза, папоўніўся яшчэ 13 прозвішчамі. У спіс людзей, якіх Еўропа лічыць злачынцамі, патрапіла Наталля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы (за звальненне паводле палітычных матываў настаўніцы гісторыі вышэйшай катэгорыі Наталлі Ільініч). Гэта сёмы выпадак уключэння ў спісы неўязных імя кіраўніка навучальнай установы.

У спіс таксама патрапіла суддзя Пухавіцкага раёна Святлана Акуліч, якая адхіліла пазоў Наталлі Ільініч аб аднаўленні на працы.

Наталля Ільініч адпрацавала ў Талькаўскай школе 26 гадоў і лічыць, што яе звальненне звязанае з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Са звальненнем яна не змірылася, падала ў суд, аднак аднавіцца на сваім месцы працы ў яе пакуль не атрымалася.

Раней Еўрасаюз забараніў уезд на сваю тэрыторыю яшчэ 6 рэктарам і кіраўнікам беларускіх навучальных установаў, у тым ліку рэктарам БДУ, БДУІРу, БДПУ і БрДУ.

«Неўязныя» кіраўнікі беларускіх навучальных установаў

- Наталля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы; 
- Генадзь Падгайскі — дырэктар Мінскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа; *
- Пётр Кухарчык — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта; 
-  Міхаіл Батура — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;
-  Мечыслаў Часноўскі — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Тамара Алпеева — рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута;
- Сяргей Абламейка — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Паводле http://generation.by [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12372

Спасылкі
[1] http://generation.by