Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Студэнцкія навучальныя візіты ў Польшчу

Студэнцкія навучальныя візіты ў Польшчу

02.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня

Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд “Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі на стажыроўку ў Польшчу.

У межах двухтыднёвага візыту ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, мясцовага самакіравання, СМІ, даведацца пра працу грамадскіх арганізацый, сустрэцца з выбітнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.

Арганізатары паездкі забяспечваюць удзельнікам пражыванне, харчаванне на тэрыторыі Польшчы, а таксама аплату за праезд.

Для ўдзелу ў праграме кандыдаты ва ўзросце ад 18 да 21 год павінны запоўніць форму заяўкі [1]  і даслаць яе на nabor2011@studytours.pl [2]

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2011 г. 

на сайце [3] 
Спампаваць інструкцыю [4]

Паводле adukacyja.info


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12391

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/599_application_form_2011_autumn_by.xls
[2] mailto:nabor2011@studytours.pl
[3] http://www.studytours.pl/course/view.php?id=29
[4] https://nastaunik.eu/files/f/600_instruction_2011_autumn_by.doc