Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Навучальны візіт у Гдыню

Навучальны візіт у Гдыню

17.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня

Centrum Współpracy Młodzieży ладзіць навучальны візіт для лідэраў моладзевых ініцыятываў, сябраў НДА, валанцёраў з Беларусі, Грузіі, Малдовы й Украіны, які адбудзецца ў Гдыні (Польшча) ў кастрычніку 2011 г. 

Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам двух тыдняў наведаць розныя арганізацыі, пазнаёміцца з польскімі палітыкамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, страхоўку і каля 70% выдаткаў на візу.

Афіцыйныя мовы праекта: руская, англійская, польская.

Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анкету [1]  (doc 99 Kb), і даслаць яе на электронны адрас: civic.cwm@gmail.com [2] . 

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2011 г. 

[3]

Паводле ngo.by


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12408

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/607_application_form.doc
[2] mailto:civic.cwm@gmail.com
[3] http://www.cwm.org.pl/opis.php?idp=1&idr=5&ids=369