Летнік настаўнікаў у Альхоўцы
3 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся 22-гі метадычны настаўніцкі летнік. У летніку праведзены аўтарскі семінар Мікалая Іванавіча Запрудскага “Упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў”. Асноўнай мэтай летніка было стварэнне ўмоваў, каб яго ўдзельнікі усвядомілі і прынялі для сябе каштоўнасць “самастойнай працы вучняў”, без якой немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў навучання. Менавіта ў працэсе самастойнай пазнавальнай дзейнасці на ўроку вучні авалодваюць важнымі пазнавальнымі і сацыяльнымі кампетэнцыямі.
Другая мэта летніка – даць настаўнікам эфектыўныя метадамі і сродкі арганізацыі самастойнай пазнавальнай дзейнасці вучняў. Удзельнікамі праекта “Альхоўка-2011” былі настаўнікі, метадысты, выкладчыкі ўніверсітэтаў, якія самі выказалі жаданне прайсці навучанне ў летніку. За тыдзень працы ў летніку удзельнікі распрацавалі якасныя метадычныя матэрыялы: праекты ўрокаў і факультатыўных заняткаў, майстар-класы, правілы арганізацыі самастойнай пазнавальнай дзейнасці і самастойнай працы дома. Усе 48 удзельнікаў летніку атрамалі дыскі з вучэбнымі матэрыяламі, а таксама неабходную метадычную літаратуру.
Адкрыццё летніка — традыцыйнае кола сяброў.

Праца ў зялёным класе.

Прэзентацыя працы ў групах.

Спроба пазнаць удзельнікаў па гербу.

І зноў праца. Мікалай Іванавіч дапамагае.

Пасля сесіі Косці Пятрова. Шмат матэрыялаў.

Вячэрні цягнік :).

Шляхецкі баль пад соснамі.

Цвік праграмы Альхоўкі -2011 — Аляксандр рыбак.
