Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Вакацыі – найлепшы час для творчасці: конкурс на пераклад з нямецкай

Вакацыі – найлепшы час для творчасці: конкурс на пераклад з нямецкай

16.07.2011

Прыём перакладаў да 1 верасня 

Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» [1] абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую.

Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста «Землятрус у Чылі». Свой пераклад вы можаце даслаць да 1 верасня 2011 году на адрас dolm@minsk.goethe.org [2] .

Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе «ПрайдзіСвет». Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.

Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм «Матэрыялы па справе Кляйста».

Урывак з навелы Генрыха фон Кляйста «Землятрус у Чылі» для перакладу [3] (PDF, 30 KB) 

Паводле goethe.de [4] 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12426

Спасылкі
[1] http://prajdzisvet.org/
[2] mailto:dolm@minsk.goethe.org
[3] http://www.goethe.de/mmo/priv/7752179-STANDARD.pdf
[4] http://www.goethe.de/ins/by/min/wis/be7742863.htm