Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Тэатр «Лялька» абвяшчае конкурс паэтычных п’есаў для дзяцей

Тэатр «Лялька» абвяшчае конкурс паэтычных п’есаў для дзяцей

02.08.2011

Апошні тэрмін падачы твораў – 1 снежня

Беларускі тэатр «Лялька» (г.Віцебск) запрашае да супрацы таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.

Тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням:

• меркаваны ўзрост гледачоў — ад 4–5 гадоў;

• займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і пазычанай з фальклору ці сусветнай літаратуры);

• вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песень пад «жывую» музыку);

• аб’ём у памеры 12–17 старонак 14-м памерам стандартнага шрыфту.

Да разгляду прымаюцца таксама мастацкія пераклады адпаведных твораў. У якасці ўсім вядомага прыкладу можна назваць «Котчын дом» С.Маршака.

Творы прымаюцца да разгляду на конкурснай аснове да 1 снежня 2011 года.

Тэл.: 37–34–61; e-mail: info@lialka.vitebsk.net [1] . 

Паводле: Прайдзісвет [2] 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12434

Спасылкі
[1] mailto:info@lialka.vitebsk.net
[2] http://prajdzisvet.org/events/664-teatr-lialka-abviashchaje-konkurs-paetychnykh-piesau-dlia-dziatsiej.html