Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларуская Палічка: Для школы

Беларуская Палічка: Для школы

29.08.2011

«Беларуская Палічка» распачала новы адмысловы праект «Для школы» ( http://knihi.com/skola [1] ) у дапамогу настаўнікам і вучням. 

У межах праекту прапаноўваюцца літаратурныя творы, што ўваходзяць у спіс абавязковых і рэкамендаваных для чытання ў сярэдняй школе. Акрамя ўласна твораў, «Палічка» змяшчае спасылкі на экранізацыі, аўдыёверсіі, песні на вершы, тэатральныя пастаноўкі.

«Беларуская Палічка» [2] – найстарэйшая (з 1996 г.) і найбуйнейшая электронная бібліятэка беларускае мастацкае літаратуры, таксама прапаноўвае тэксты з розных галінаў гуманітарных ведаў: гісторыі, мовазнаўства, мастацтва.

Праца над праектам «Для школы» будзе працягвацца, і рэалізатары праекту будуць удзячныя за вашыя заўвагі і прапановы (дасылайце на адрас: skola@knihi.com [3] ).


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12448

Спасылкі
[1] http://knihi.com/skola
[2] http://knihi.com
[3] mailto:skola@knihi.com