Нашыя дзеткі – да Дня ведаў
Сайт «Нашыя дзеткі» віншуе ўсіх з надыходам новага навучальнага года і зычыць цікавага і займальнага падарожжа ў краіну карысных ведаў!
А таксама прапануе бацькам, дзецям і настаўнікам сёе-тое ў дапамогу:
1. Расклад заняткаў па-беларуску! Яго можна спампаваць [1] і выдрукаваць.
2. Пропісы [2] для выдруку і трэніроўкі пісьма.
3. Прыкладны спіс неабходных набыткаў у 1 клас [3] і ў 2 клас [4].
4. Беларуская каляндарная сетка [5], якая дапаможа зрабіць уласны планінг.
5. Гімны [6] беларускіх школ.
6. Цудоўная школьная песенька «Літарынка» [7] з тэкстам і нотамі на словы Рыгора Барадуліна і музыку Васіля Раінчыка.
7. Традыцыйныя школьныя спевы, без якіх многія не ўяўляюць 1 верасня: «Чаму вучыць школа» [8] і «Крылатыя арэлі» [9] – па-беларуску.
8. Расклад заняткаў і перапынкаў [10] у 23 беларускай гімназіі (Мінск).
9. Ідэі гульняў на перапынках як у кабінеце [11], так і ў школьным двары [12].
10. Сцэнар [13] свята 1 верасня.
11. Падборка вершаў [14] пра школу.
12. Ну а калі для поўнага шчасця бракуе толькі грошай – калі ласка, друкуйце талеры [15]! Як падарунак-успамін пра лета выйшаў №2 першага сямейнага беларускага самвыдату – каляровы ілюстраваны часопіс «Гарбузік» [16]. У ім вы знойдзеце цудоўныя вершы і казкі, разнастайныя заданні, ідэі гульняў. Часопіс можна спампаваць, а можна набыць надрукаваны варыянт, замовіўшы па skype: kryscina, e-mail: n.dzietki@yahoo.com [17] .
З найлепшымі зычэннямі,
dzietki.org
[18]
(Даслаць тэксты, ідэі, каментары, просьбы пра напаўненне сайту «Нашыя дзеткі» вы можаце як у адпаведны раздзел на форуме, так і на адрас dzietki@gmail.com [19] ці n.dzietki@yahoo.com [17])