Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Шаноўныя калегі!

Шаноўныя калегі!

31.08.2011

Ад шчырага сэрца віншуем Вас з Днём ведаў і новым навучальным годам!

Сёлета ён будзе цяжкі, але аптымістычны. Бо нешта мяняецца ў застаялым беларускім паветры. Нашай незалежнасці 20 год — значыць падраслі і сталі дарослымі дзеці, якія выраслі ў сваёй краіне, якія хочуць будаваць уласную дзяржаву на ўласны густ, сябраваць з суседзямі, жыць годна, а не быць папрашайкамі. Дзякуй вам за тое, што вы іх такімі выхавалі!

Сілаў вам і моцы, каб выстаяць! Каб, нягледзячы на ўсе кодэксы, пагрозы, кантролі і забароны, расціць новых беларусаў адукаванымі і адкрытымі ўсяму свету. А мы, у сваю чаргу, будзем вам дапамагаць. Каманда Настаўніка рыхтуе вам ў падарунак новы метадычны сайт, прысвечаны ацэначнай дзейнасці, артыкулы вядомых педагогаў, юрыдычныя парады для настаўнікаў і шмат-шмат карыснага для тых, хто хоча бачыць адукацыйны працэс сучасным, цікавым, пазбаўленым пустых рэкамендацый і інструкцый, у якім застаецца месца для творчасці і самавыяўлення.

Заставайцеся з намі.

А пакуль віншуем вас песняй Школьны вальс [1].

Разам – мы сіла!

Ваш Настаўнік.інфо


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12460

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/624_shkolny_vals.mp3