Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларускі Калегіюм запрашае слухачоў

Беларускі Калегіюм запрашае слухачоў

14.09.2011

Прапануецца дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка; найноўшая гісторыя; філасофія/літаратура, а таксама спецкурс па фатаграфіі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае. Пачатак заняткаў з 3 кастрычніка 2011 г. З
аяўкі прымаюцца да 25 верасня 2011 г. 
Пра ўмовы паступлення можна прачытаць на сайце БК. [1]
Дадатковая інфармацыя: т.: (29) 276–27–15 (MTC), (29) 679–26–82 (velcom) ад ад 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі); ці праз kalehium@gmail.com [2].


Паводле Нашай Нівы [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12471

Спасылкі
[1] http://bk.baj.by/faq/faq2011.htm
[2] mailto:kalehium@gmail.com
[3] http://nn.by/index.php?c=ar&i=59931