Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс малых справаў 2011

Конкурс малых справаў 2011

22.09.2011

Грамадcкае аб’яднаньне “NVO Asamblėja” (Літва) абвяшчае Конкурс малых справаў для беларускіх НДА. Любая грамадская арганізацыя або грамадзянская ініцыятыва, якая з’яўляецца сябрам Асамблеі НДА Беларусі і якая мае ідэю па актывізацыі грамадcтва, можа прыняць удзел у конкурсе дзеля атрымання неабходных рэсурсаў на яе рэалізацыю.

Конкурс малых справаў будзе праходзіць у два этапы. Падчас першага этапу – да 2 кастрычніка 2011г. – зацікаўленая арганізацыя будзе мець магчымасьць атрымання папярэдніх кансультацый і дапамогі ў афармленні заяўкі. Для гэтага трэба будзе даслаць свой чарнавік заяўкі арганізатарам да 2.10.2011. Адпаведна, падчас другога этапу з 2 па 20 кастрычнкіа будуць прымацца канчатковыя версіі заявак ад арганізацый.


Мэта конкурсу: Актывізацыя грамадзтва.

Заяўнікі: арганізацыі-сябры Асамблеі НДА Беларусі.

Тэрмін выканання праектаў: да 30 студзеня 2012 г.

Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да далучэння новых людзей да грамадскай дзейнасці праз правядзеньне грамадскіх кампаній, скіраваных на прыцягненне ўвагі да мясцовых і нацыянальных праблем. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння.

Падтрымлівацца не будуць:
- праекты, бюджэт якіх перавышае $3000,
- выдаткі на ўтрыманне офіса,
- праекты, скіраваныя толькі на сяброў арганізацыі, г.зн. праекты, дзейнасць паводле якіх не прадугледжвае непасрэднай працы з насельніцтвам,
- праекты, якія ўжо маюць падтрымку зь іншых крыніцаў.


Форма заяўкі мусіць складацца з наступных частак:

1. Інфармацыйная характарыстыка праекта:
- назва праекта,
- назва арганізацыі ці ініцыятывы,
- кіраўнік праекта,
- кантакты (адрас, тэлефон, e-mail, skype)
- тэрмін выкананьня праекта.

2. Рэзюмэ
Утрымлівае зразумелае і кароткае апісанне сутнасці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць зразумелым, сціслым, канкрэтным і выразным. Уключае па адным-два сказы, якія адказваюць на пытаньні:
- якая праблема вырашаецца?
- хто і якім чынам будзе выконваць праект?
- для каго і для чаго патрэбны праект?
- што атрымаецца ў выніку?

3. Інфармацыя пра арганізацыю.
Утрымлівае звесткі пра арганізацыю ці ініцыятыву, ад якой падаецца праект: як даўна існуе, колькасць сябраў, кароткае апісанне папярэдняй дзейнасці. Тлумачыць, хто будзе будзе выконваць праект, і якія ў заяўнікаў/выканаўцаў падставы лічыць, што яны здольныя выканаць задачы праекта.

4. Падрабязнае апісанне праблемы, якая будзе вырашацца, на каго і на якую мясцовасць разлічаная дзейнасць па праекце (ня больш за 1 старонку).

5. Мэты і задачы праекта.

6. Апісанне дзейнасці:
- што будзе зроблена,
- хто будзе выконваць дзеянні,
- як, калі і ў якой паслядоўнасці гэтыя дзеянні будуць зьдзяйсняцца,
- якія рэсурсы будуць прыцягнутыя,
- якія арганізацыі будуць прыцягнутыя ў якасці партнёраў па праекце (калі будуць).

7. Чаканыя вынікі
Якія вы чакаеце вынікі. Крытэры, паводле якіх будзе ацэньвацца паспяховасьць праекта.

8. Бюджэт.
Падрабязнае апісанне кожнага артыкула выдаткаў.

Заяўка павінна займаць не больш за 3 старонкі.

Шаноўныя заяўнікі! Калі ласка, выконвайце патрабаванні да формы заяўкі і адказвайце на ЎСЕ пазначаныя пытанні. У адваротным выпадку вы істотна зніжаеце вартасць сваёй заяўкі.

Увага! Заяўкі збіраюцца праз электронную пошту і толькі ў зашыфраваным з дапамогай PGP (альбо GPG) выглядзе. Інфармацыю наконт карыстання PGP вы можаце атрымаць ў № 6–7 часопіса «Асамблея» за 2005 год ці ў «Канспіратары Беларускім», апошні даступны ў інтэрнэце на адрасе: http://za-svabodu.org/kanspiratar/1.html [1]

Ключ, якім вам трэба кадаваць лісты ды інструкцыя будуць дасланыя ў адказ на ваш запыт на адрас: belkonkurs2011@gmail.com [2]

Да 2 кастрычніка 2011г. меркаваныя заяўнікі могуць даслаць свае праектныя ідэі і/або чарнавікі заявак дзеля таго, каб атрымаць папярэднія каментары ад арганізатараў конкурсу па якасці прапрацаванасці ідэі/заявак. Гэта дасць магчымасць палепшыць якасць заявак для ўсіх зацікаўленых.

Канчатковыя заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2011 года. Пра вынікі разгляду будзе паведамлена не пазней за пачатак лістапада 2011 г.

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12479

Спасылкі
[1] http://za-svabodu.org/kanspiratar/1.html
[2] mailto:belkonkurs2011@gmail.com
[3] http://belngo.info