Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Цэнтр «Фіальта»: Моладзевы навучальны праект

Цэнтр «Фіальта»: Моладзевы навучальны праект

29.09.2011

Моладзевы Адукацыйны Цэнтр «Фіальта» пачынае праект «Злавіць сапраўднасць» і прапануе ўсім ахвотным далучыцца да працяглай гульні дзеля новых адкрыццяў і дасягненняў!

Праект ствараецца для маладых людзей, незалежна ад іх перакананняў, прыналежнасці да субкультуры, досведу, ініцыятыўнасці, прафесіі ці светапогляду. Будзе набрана група з 25 асобаў, якія пасля ўдзелу ў трэнінгах ды іншых навучальных мерапрыемствах праекта, змогуць самі рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы.

На працягу дзевяці месяцаў праекта мы прапануем ўдзельнікам розныя формы дзейнасці: удзел у трэнінгах, майстар-класах, а таксама магчымасць рэалізаваць уласныя ідэі ў самых розных сферах жыцця (культура, спорт, літаратура, навука, IT, забавы, адукацыя і г.д. ).

Як паўдзельнічаць?

Запоўніўць анкету [1] і даслаць яе на catchthepresent@gmail.com [2] .

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Паводле fialta.org [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12491

Спасылкі
[1] http://dl.dropbox.com/u/24500653/%D0%B7%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D0%BA%D0%B0%20%D0%BD%D0%B0%20%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%B5.doc
[2] mailto:catchthepresent@gmail.com
[3] http://www.fialta.org/2011/09/viva-la-open-youth-centre.html