Вектары, дзеянні над імі: Камп’ютарны кантроль ведаў, трэнажор
Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае
Прадмет: Фізіка
Клас: 9
Тэма: Вектары. Дзеянні над вектарамі.
Для працы папку праграмы трэба скапіраваць на камп’ютар. Усталёўка не патрабуецца. Рабочая папка павінна даваць права на запіс.
Пры рабоце ў рабочай папцы будуць створаныя два файлы: <Імя камп’ютара> і Protokol. У першым захоўваецца зводка аб выніках сеансаў працы з праграмай, а ў другім – падрабязныя пратаколы гэтых сеансаў.
У пачатку вучань абавязкова павінен зарэгістравацца. Для гэтага ў рабочай папцы павінны знаходзіцца файлы са спісамі класаў. Гэта – звычайныя тэкставыя файлы з адвольнымі імёнамі і пашырэннем “kl”. Іх можна рэдагаваць, ствараць у простым ТР накшталт Блакнота.
Паколькі варыятыўнасць рэалізавана не ў поўнай меры, можна раіць вучням выконваць тэст 2..4 разы. У якасці выніковай адзнакі настаўнік можа выбраць найлепшую або сярэднюю.
Для карэкцыйнай дзейнасці праграму можна даваць вучням для працы дома, бо яна яшчэ выконвае ролю трэнажора
Поспехаў!
Спампаваць [1](zip 301 Kb)