Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012–2013 навучальны год
Апошні тэрмін падачы заявак – 11 лістапада 2011 года
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012–2013 навучальны год. 
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.
Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:
- эканоміка
- бізнес адміністрыраванне
- права
- кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
- міжнародныя зносіны
- амерыканістыка
- сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
- журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
- метады выкладання англійскай мовы
- інфармацыйныя тэхналогіі
- ахова здароўя
- ахова навакольнага асяроддзя
- сацыяльная праца
Падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па адрасе: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030, тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84, e-mail: fvsp@usembassy.minsk.by [1] .
Для ўдзелу ў праграме суіскальнікі павінны запоўніць online анкету: https://apply.embark.com/student/fulbright/scholars/ [2] .
АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 11 ЛІСТАПАДА 2011 ГОДА
Паводле belarusian.minsk.usembassy.gov [3]
