Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стыпендыя Эдмунда С. Маскі

Стыпендыя Эдмунда С. Маскі

14.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лістапада 2011 г.

Праграма стыпендыяў і грантаў для выпускнікоў ВНУ імя Эдмунда С. Маскі (Muskie) – гэта праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША.

У стыпендыю ўваходзіць:

- візавая падтрымка (J-1);
- кошт праезду ў абодва бакі;
- штомесячная стыпендыя;
- ільготы пры медычным абслугоўванні;
- кошт адукацыі;
- абмежаваная кампенсацыя кошту кнігаў;
- супрацоўніцтва з выпускнікамі і магчымасць стажыроўкі.

Сферы адукацыі для беларусаў:

- бізнес-адміністраванне;
- эканоміка;
- адукацыя;
- ахова навакольнага асяроддзя;
- міжнародныя справы;
- медыі і журналістыка;
- права;
- бібліятэказнаўства і інфармацыйная навука;
- грамадская адміністрацыя;
- ахова здароўя;
- грамадска-дзяржаўная палітыка.

Каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна даслаць запыт на атрыманне анкеты на электронны адрас: muskiebelarus@yahoo.com [1] .

[2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12520

Спасылкі
[1] mailto:muskiebelarus@yahoo.com
[2] https://nastaunik.eu/www.irex.org/application/edmund-s-muskie-graduate-fellowship-program-application%23.Tow