Конкурс для крэатыўнай моладзі!
Апошні тэрмін падачы работ – 30 кастрычніка 2011 да 24.00
Прыдумай найлепшы:
- слоган
- лагатып
- прынт
- матыватар
- відэаролік
(адзін альбо серыю)
для фэсту “Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..”, які адбудзецца 11 лістапада ў Менску.
Што для вас еўрапейская беларускасць? Як выглядае еўрапейскі беларус? Якія сімвалы, выказванні, вобразы ў вас асацыююцца з каханнем па-беларуску? Увасобце свае ідэі! Гэта могуць быць як візуальныя выявы літаратурных і гістарычных персанажаў з адпаведнымі слоганамі ды цытатамі, так і прадстаўнікі сучаснай беларускай культуры. Вы можаце напісаць верш і зрабіць з яго відэаролік. Усё ў вашых руках і ў вашай фантазіі!
Ідэі фіналістаў трапяць на іміджавыя цішоткі, а пераможца выйграе экскурсію ў еўрапейскую сталіцу!
Аўтары найлепшых работ будуць ўзнагароджаныя на нашым фэсце.
ВІП-журы абярэ сапраўды вартых.
Умовы:
Для слоганаў: чым ямчэй – тым лепей (не дасылайце шмат, дасылайце найлепшыя)
Для прынтаў і лагатыпаў: максімальны памер А4, вектарная графіка (пажадана), памер да 10 мб. Аўтары мусяць быць гатовыя даслаць поўнафарматную версію сваёй работы ў выпадку перамогі.
Для матыватараў: пажадана да 1000 пікселяў.
Для відэароліка (дасылайце спасылку): беларуская рэчаіснасць, еўрапейскае мінулае… Нашы страты і набыткі – такія, якімі вы хочаце, каб іх убачылі іншыя!
Таксама дашліце анкету, у якой пазначце: імя, прозвішча, псеўданім (пры жаданні), горад пражывання, адрас (неабазвязкова), кантактны тэлефон і е-mail, каментары да работы (пры неабходнасці).
Удзельнікі конкурсу перадаюць права выкарыстання сваіх работ ініцыятыве Твой Фэст.
Апошні тэрмін падачы: 30 кастрычніка 2011 да 24.00
Свае ідэі дасылайце на tvojfest@gmail.com [1] з пазнакай «Конкурс»
Паводле: Твой Фэст [2]
