Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Школа менеджараў культуры ў Беластоку

Школа менеджараў культуры ў Беластоку

17.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 кастрычніка

Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць паўдзельнічаць у польска-беларускім семінары «Школа менеджараў культуры», які пройдзе 17–20 лістапада ў Беластоку, Польшча.

Удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі праектаў і напісання заявак на атрыманне іх фінансавання, сустрэнуцца з аўтарамі цікавых праектаў у сферы культуры і знойдуць партнёраў з Польшчы для рэалізацыі ўласных праектных ідэй.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, устаноў, якія працуюць у сферы культуры.

Працоўныя мовы семінара: беларуская, польская, руская.

Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне падчас семінара, таксама паспрыяюць у атрыманні візы.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету-заяўку (doc 85,5 Kb [1]) і даслаць яе да 20 кастрычніка на адрас manager.culture@gmail.com [2] .

Паводле інфармацыйнага ліста


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12525

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/635_ankieta-udzielnika.doc
[2] mailto:manager.culture@gmail.com