Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Я – будучы прадпрымальнік»: Конкурс дзіцячага малюнка

«Я – будучы прадпрымальнік»: Конкурс дзіцячага малюнка

25.10.2011

Працы можна дасылаць да 10 лістапада 2011 г. 

У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік».



Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 10 гадоў. У конкурсе ўдзельнічаюць малюнкі дзяцей, якія адлюстроўваюць іх бачанне асобы прадпрымальніка, яго працы, яго справы; асацыяцыі, якія ўзнікаюць у дзяцей, калі яны чуюць пра сваю справу.

У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп:
1) да 7 гадоў
2) ад 7 да 10 гадоў


Усе працы можна прысылаць на адрас або па еmail: info@bel.biz [1] да 10 лістапада 2011 г. 

Малюнкі будзе ацэньваць прафесійнае журы. Усе працы будуць размешчаныя на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва [2], на выставе дзіцячага малюнка, а таксама падчас цырымоній адкрыцця [2] і закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Пераможцы будуць запрошаныя на мерапрыемствы тыдня і атрымаюць каштоўныя прызы.

Журы конкурсу:

Святлана Соколова, менеджар праектаў ТАА Цэнтр дзелавых камунікацый «БЕЛБІЗ»;
Яўген Пугач, бізнэс-трэнер BEL.BIZ, псіхолаг;
Ганна Коўшар, мастачка

Паводле week.bel.biz [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12545

Спасылкі
[1] mailto:info@bel.biz
[2] http://week.bel.biz/
[3] http://week.bel.biz/contests/children/