Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс для студэнтаў, прысвечаны Міжнароднаму дню талерантнасці

Конкурс для студэнтаў, прысвечаны Міжнароднаму дню талерантнасці

26.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лістапада 2011 г. 

Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Рэспубліканскі цэнтар нацыяльных культур і Міжнародная грамадскае аб’яднанне «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці» абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых прац студэнтаў, прысвечаных Міжнароднаму дню талерантнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ВНУ Беларусі.

Мэта конкурсу – актывізацыя і разьвіццё навуковых даследаванняў студэнтаў па пытаннях міжнацыянальнага і міжканфесійнага дыялогу ў сучаснай Беларусі, гісторыі рэлігійна-філасофскай думкі культурнай спадчыны, узаемадзеяння рэлігійных, нацыянальна-культурных аб’яднанняў і грамадства, правоў грамадзянаў у галіне свабоды сумлення й веравызнання, правоў нацыянальных меншасцяў.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна даслаць пісьмовую працу па тэматыцы конкурсу на беларускай ці рускай мове з пазнакай «конкурс» на электронны адрас: cscr.religion@yandex.ru [1] . 

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лістапада 2011 г. 

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12548

Спасылкі
[1] mailto:cscr.religion@yandex.ru