Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Свіслач: Фэст імя Каліноўскага

Свіслач: Фэст імя Каліноўскага

27.10.2011

29 кастрычніка ў Свіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 года. Збор каля касцёла ў Свіслачы з 11.00 да 11.30.



У праграме Фэста:
- малебен ў мясцовым касцёле;
- урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту;
- наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, побач з якой у 1997 годзе актывістамі дэмакратычнага руху быў усталяваны памятны крыж;
- канцэрт.

Каб узяць удзел у фэсце, неабходна даслаць ліст на электронны адрас: zasvabodu.hrodna@gmail.com [1] .

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12550

Спасылкі
[1] mailto:zasvabodu.hrodna@gmail.com