Youth Cultural Opportunity: Праграма для беларускіх старшакласнікаў
Апошні тэрмін дадачы дакументаў – 30 лістапада 2011 г.  Youth Cultural Opportunity – чатырохтыднёвая праграма для беларускіх старшакласнікаў на час летніх вакацыяў, якая дае магчымасць пазнаёміцца з культурнымі і нацыянальнымі адметнасцямі ЗША.
Youth Cultural Opportunity – чатырохтыднёвая праграма для беларускіх старшакласнікаў на час летніх вакацыяў, якая дае магчымасць пазнаёміцца з культурнымі і нацыянальнымі адметнасцямі ЗША. 
Удзельнікі праграмы жывуць у амерыканскіх сем’ях і актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада, знаёмяцца з культурай ЗША і апавядаюць пра культурныя адметнасці Беларусі. Па сканчэнні побыту ў сям’і ўдзельнікі праграмы збіраюцца на 5-дзённым семінары ў Вашынгтоне. Ад’езд запланаваны на канец чэрвеня 2012 г, вяртанне ў Беларусь – на канец ліпеня 2012 г. 
Патрабаванні да ўдзельнікаў праграмы: 
• быць навучэнцамі 9–10 класаў сярэдняй школы; 
• быць народжанымі з 1 студзеня 1996 г. па 1 ліпеня 1997 г.; 
• мець добрыя і выдатныя адзнакі; 
• вывучаць англійскую мову; 
• быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і не мець перашкодаў для атрымання пашпарта Рэспублікі Беларусь. 
Як падаць заяўку на ўдзел у праграме Youth Cultural Opportunity: 
• Запоўніць анккету заяўкі і адказаць на пытанні эсэ on-line [1], даслаць патрэбныя дакументы (гл. спіс ніжэй) праз пошту ці e-mail, 
АЛЬБО 
• Запоўніць форму заяўкі (pdf 97,6 Kb – спампаваць [2]), адказаць на пытанні эсэ, выдрукаваць і даслаць выдрук праз пошту ці прынесці ў Аддзел інфармацыі, культуры і адукацыі Амбасады ЗША ў Мінску (майце на ўвазе, што заяўку ў фармаце PDF нельга захаваць на камп’ютары, калі на ім не ўсталяваны Adobe Acrobat). 
Неабходна падаць наступныя дакументы:
• Запоўненую форму заяўкі, у тым ліку адказы на пытанні эсэ; 
• Фотаздымак для амерыканаскай візы, зроблены цягам апошніх 6 месяцаў (можно электронны варыянт). На фота павінна быць выява толькі галавы і плячэй; 
• Копію пасведчання аб нараджэнні; 
• Выпіску школьных адзнак (узор бланка гл. on-line разам з анкетай і эсэ). 
Да разгляду прымаюцца толькі заявы з поўным пакетам дакументаў. Удзельнікі, якія прайшлі ў паўфінал, будуць праінфармаваны пра гэта пасля 15 снежня 2011 года і запрошаны на сумоўе і тэставанне, якое адбудзецца ў снежні 2011 і ў студзені 2012 года. 
Тэрміны падачы заяўкі на ўдзел:
Апошні тэрмін дадачы дакументаў – 30 лістапада 2011 года. 
Высылайте Вашыя дакументы праз пошту ці e-mail на наступныя адрасы: 
• Асабіста: 
Аддзел інфармацыі, культуры і адукацыі Амбасады ЗША ў РБ 
вул. Герцэна 2A 
220030 Мінск 
Беларусь 
Тел: +375–17–217–0481 
Гадзіны працы: 8:30 – 5:30, панядзелак – пятніца 
Website: http://minsk.usembassy.gov [3]  
• Праз электронную рошту: 
ycoprogram@gmail.com [4]  
 [1] 
Паводле інфармацыйнай рассылкі Амбасады ЗША ў РБ
