Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У Гродне адбудзецца дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі

У Гродне адбудзецца дыскусія пра беларускую сістэму адукацыі

28.10.2011

30 кастрычніка 2011 г.: 12.00 – 14.00

Спецыфіка развіцця адукацыі па-беларуску па-ранейшаму палягае на тым, што з года ў год задаюцца ўсё тыя ж «старыя пытанні пра галоўнае», лічаць арганізатары прэзентацыі з «Ліберальнага клуба».

Аб чым сведчыць статыстыка беларускай адукацыі?
Наколькі статыстыка адлюстроўвае штодзённыя рэаліі вучняў і выкладчыкаў?
Што і хто з’яўляецца «слабым звяном» ншай сістэмы адукацыі?
Чаму сістэма адукацыі знаходзіцца ў стане сталых «рэформ-недарэворм-перарэформ»?
Пра што гаворыць эканамічны аналіз беларускай сістэмы адукацыі?

Гэтыя і іншыя пытанні закрануць падчас прэзентацыі эксперты «Ліберальнага клуба» Мікіта Бяляеў, Антон Балточка, Васіль Корф, Аляксандр Апейкін.

Мікіта Бяляеў:

- Нашы прэзентацыі ўжо прайшлі ў Мінску і вельмі зацікавілі аўдыторыю. Цяпер правядзем іх у Гродне, Лідзе, Наваградку. Запрашаем студэнтаў, школьнікаў і іх бацькоў, усіх, каго цікавіць сістэма адукацыі, у каго ёсць пытанні, хто мае сваё меркаванне, хоча ўдзельнічаць у дыскусіі. На падставе нашых мінскіх прэзентацый ужо выданы зборнік матэрыялаў, якія мы ў тым ліку накіравалі ў Міністэрства адукацыі, спадзяемся нешта з нашых прапановаў будзе ўлічана.

Прэзентацыя ў Гродне адбудзецца 30 кастрычніка, з 12 да 14.00.

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна накіраваць заяўку з прозвішчам, імём, родам заняткаў, кантактымі тэлефонамі і эл.поштай на адрас: liberalclub2008@gmail.com [1] . Пасля рэгістрацыі будзе паведамлена пра месца правядзення мерапрыемства.

«Ліберальны клуб» – гэта адкрытая дыскусійна-аналітычная пляцоўка для прадстаўлення розных поглядаў на важныя пытанні. Мэты клуба – вывучэнне і распаўсюд ліберальнай парадыгмы грамадскага развіцця ў кантэксце беларускіх рэалій, інтэлектуальнае развіццё і самарэалізацыя ўдзельнікаў, укараненне традыцый прадметнай дыскусіі і зніжэнне праяваў радыкалізму ў грамадстве.

Паводле t-styl.info [2] 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12554

Спасылкі
[1] mailto:liberalclub2008@gmail.com
[2] http://t-styl.info/by/106/news/6368/%D0%A3-%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5-%D0%B0%D0%B4%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D1%86%D1%86%D0%B0-%D0%B4%D1%8B%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%81%D1%96%D1%8F-%D0%BF%D1%80%D0%B0-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%8E-%D1%81%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8D%D0%BC%D1%83-%D0%B0%D0%B4%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96.htm