Канферэнцыя «Беларуская грамадзянская адукацыя і актуальныя грамадзянскія кампетэнцыі»
Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лістапада 2011 г. Канферэнцыя ставіць сваёй мэтай абмеркаванне і прасоўванне ідэй і падыходаў грамадзянскай адукацыі, актуальных у дачыненні да сённяшняй грамадскай сітуацыі ў Беларусі.
Канферэнцыя ставіць сваёй мэтай абмеркаванне і прасоўванне ідэй і падыходаў грамадзянскай адукацыі, актуальных у дачыненні да сённяшняй грамадскай сітуацыі ў Беларусі. 
Апрача змястоўных пытанняў, удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць праблемы, звязаныя з дзейнасцю ў сферы адукацыі і асветы, а таксама пытанні ўдзелу ўсіх зацікаўленых бакоў у дзейнасці па грамадзянскай адукацыі. 
На канферэнцыю запрошаны дакладчыкі з боку экспертнай супольнасці і супольнасці няўрадавых арганізацый Беларусі. Арганізатары спадзяюцца, што канферэнцыя стане важнай і прадуктыўнай падзеяй для працэсу развіцця грамадзянскай супольнасці РБ. 
Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 4–5 лістапада 2011 г. па адрасе: пр. Праўды 11. Іншагароднія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць пражывання і кампенсацыі транспартных выдаткаў. 
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 2 лістапада 2011 г. запоўніць і даслаць заяўку [1] на электронны адрас conferenz2011@gmail.com [2] . 
Праграма канферэнцыі «Беларуская грамадзянская адукацыя і актуальныя грамадзянскія кампетэнцыі» [3] 
З усімі пытаннямі просьба звяртацца да каардынатара мерапрыемства Святланы Анташкевіч на т. 8 (029) 353 8692. 
Паводле ampby.org [4]
