Гродна: Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лістапада 2011 г.
У Гродна пачынаецца пілотны курс для людзей, якія плануюць распачаць уласны бізнес. 
Узяўшы ўдзел у курсе, вы даведаецеся пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю. 
 
Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва ладзіцца ў межах ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых. 
Заняткі ў межах курса будуць весці эксперты з уласным досведам камерцыйнай дзейнасці. 
Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні. 
Асаблівасцю праграмы курса будуць яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання. 
Заняткі ў межах курса бясплатныя. 
Для таго, каб узяць удзел у курсе, неабходна да 10 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку [1] . 
Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 12 лістапада. 
Першы трэнінг адбудзецца 19 лістапада. 
У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе 3sektar@gmail.com [2] з пазнакай «Асновы прадпрымальніцтва». 
Паводле 3sektar.by [3]
