Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Community Connections: Праграма прафесійна-культурнага абмену

Community Connections: Праграма прафесійна-культурнага абмену

02.11.2011

Найбліжэйшы дэдлайн - 15 лістапада 2011 г.

Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці абвесціла конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену «Community Connections» (Грамадскія Сувязі).

Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць прайсці трохтыднёвую прафесійную стажыроўку ў ЗША і пазнаёміцца з традыцыямі і культурай гэтай краіны. Удзельнікі будуць пражываць у сем’ях.

Тэмы стражыровак:

1. Спрыянне пашырэнню інавацыйных бізнес-тэхналогій сярод маладых бізнес-прафесіяналаў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 15 лістапада 2011 г.

2. Развіццё экатурызму
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 30 лістапада 2011 г.

3. Міжнародныя стандарты і інавацыйныя падыходы ў бізнес-адукацыі
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 5 студзення 2012 г.

4. Развіццё працоўных рэсурсаў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 26 студзеня 2012 г.

5. Дашкольнае развіццё дзяцей з сацыяльна неабароненых сем’яў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 24 лютага 2012 г.

6. Роля мастацтваў у палітычным і грамадскім жыцці
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 2 сакавіка 2012 г.

7. Узмацненне ролі рэгіянальнай журналістыкі ў асвятленні пытанняў развіцця мясцовых ініцыятыў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 16 сакавіка 2012 г.

8. Устойлівае эканамічнае развіццё рэгіёнаў
Анкеты для ўдзелу ў праграме прымаюцца да 17.00 20 красавіка 2012 г.

Разгорнутая інфармацыя аб праграме: тэмы, даты этапаў, кантакты [1] (pdf 228 KB)
Анкета претэндэнта [2] (pdf 397 KB)

Кантактны тэлефон: 375 17 210 12 83, ext. 4695 – Марына Арлоўская, асістэнт па менеджменце праектаў USAID Беларусь.

Паводле сайта Амбасады ЗША [3], ngo.by [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12566

Спасылкі
[1] http://photos.state.gov/libraries/belarus/136671/pdf/ComCon%202012_Announcement.pdf
[2] http://photos.state.gov/libraries/belarus/136671/pdf/Application_template_FY12.pdf
[3] http://belarusian.minsk.usembassy.gov/
[4] http://ngo.by/news/d3cc4b732a2d.html