Гомель у будучыні: Конкурс эсэ
Апошні тэрмін падачы твораў – 25 лістапада 2011 г. 
- Ці будзе калі-небудзь на даху цырка верталётная пляцоўка? 
- Ці будзе ў нас свой Монмартр? 
- Ці пачуем мы калі-небудзь у вагоне ўласнага метро «Наступны прыпынак – Цэнтральны рынак”? 
- Ці будуць вернутыя гістарычныя назвы нашым вуліцам? 
- Калі ты ведаеш адказ на гэтыя пытанні, альбо маеш уласныя прагнозы гомельскай будучыні, тады… 
Увага! Увага! Увага! 
Усім! Усім! Усім! 
ГМКГА «Талака» абвяшчае конкурс эсэ на тэму «Гомель у будучыні». Мы прапануем вам задумацца над тым, якім будзе наш горад праз некалькі дзясяткаў або нават сотняў год. 
Вы можаце апісаць што б вы выправілі ці хацелі бачыць у Гомелі будучага, якім ён павінны быць, або якім ён стане пры захаванні ўсіх існых тэндэнцыяў і падзей (як пазітыўных так і негатыўных). 
Умовы: 
- Мінімальны аб’ём твора – 2 старонкі А 4, памер шрыфта – 14 
- Беларуская мова эсэ неабавязковая, але заахвочваецца 
Крытэры вызначэння лепшых прац: 
- Арыгінальнасць 
- Прадуманасць 
- Малюнкі, планы, здымкі, відэа і інш. ВЕЛЬМІ ВІТАЮЦЦА 
Тэрмін: да 25 лістапада 2011 г. уключна 
Як перадаць: Дасылайце свае творы ў электронным варыянце на homeltalaka@gmail.com [1] . 
Пра сябе абавязкова паведаміць:
- імя і прозвішча (або псеўданім) 
- электронны адрас 
- нумар мабільнага тэлефона (або стацыянарнага пры неабходнасці) 
Працы ўдзельнікаў конкурса будуць змешчаны на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны [2] .
Прызы: Трох пераможцаў чакаюць флэшкі ёмістасцю па 4 GB і цікавыя кнігі 
Паводле nashkraj.info [3]
