Мінск: Ялінка ад «Нашых дзетак»
22.11.2011
17 снежня
Шаноўныя бацькі і дзеткі!
Запрашаем вас на беларускую Ялінку! 
17 снежня 2011 году ў 10:30 у кавярні «Планета зорак» Палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41, даезд трамваямі, што ідуць у бок возера: 3, 4, 5).
У праграме: забавы ад тэатра «Жывое слова», салодкі стол, падарункі і сюрпрызы!
Запісацца, задаць пытанні, прапанаваць ідэі і дапамогу можна на форуме [1] альбо па тэл. (029) 632 27 43 (пажадана ў непрацоўны час), skype: Kryscina, e-mail: n.dzietki@yahoo.com [2] .
Колькасць месцаў абмежаваная.
Паводле dzietki.org [3]
