Што такое – Інтэрнэт?
Прайшлі заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнэт’?» было зададзена больш чым шасці дзясяткам вучняў.
Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі да чаканага мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Сапраўды, яркай прыкметай сучаснага чалавека становіцца няўменне за знешнасцю бачыць сутнасць. Насцярожвае і тое, што нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія вывучаюць англійскую мову, не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».
Па тлумачэнні можна звярнуцца да артыкула з агульнавядомай Вікіпедыі [1]. Дарэчы, у сувязі з новым беларускім правапісам, цяпер трэба пісаць «Інтэрнэт» (замест ранейшага «Інтэрнет»).
Візуальнае ўяўленне аб Інтернэт можна атрымаць тут [2], а лепш тут [3] (там жа ўзятая і карцінка, якая ілюструе гэты запіс).
Найбліжэйшае будучае Інтэрнэт можна ўявіць, пабываўшы тут [4]. Нягледзячы на англамоўнасць рэсурсу, становіцца зразумелым, што камп’ютарнаму павуціннню становіцца цесна на Зямлі.
Ну, а тут [5] можна пазнаёміцца са звесткамі аб гісторыі Інтэрнэт.
Паводле блога [6] Ігара Сасімовіча