Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА»: Стажыроўка-2012

«Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА»: Стажыроўка-2012

14.12.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лютага 2012 г.

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» абвяшчае аб адкрыцці конкурсу для ўдзелу ў праекце «Сацыяльныя інтэрны».

На працягу 9 месяцаў з 1 сакавіка па 30 лістапада 2012 г. маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў змогуць прайсці стажыроўку ў Сакратарыяце РГА «БелАЮ». Стажыроўка прадугледжвае неаплатную працу з гнуткім графікам (каля 8 гадзін у тыдзень), у тым ліку дыстанцыйную працу па-за офісам і ўдзел у адукацыйных мерапрыемствах. Графік працы індывідуальна для сябе вызначае сам стажор.

Адкрыты вакансіі на наступныя пасады:

- Менеджар сацыяльных праектаў
- Менеджар культурных праектаў
- Спецыяліст па сацыяльнай працы
- Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю / журналіст
- Спецыяліст па дыстанцыйным навучанні
- Дызайнер
- Перакладчык

Патрабаванні да патэнцыйных удзельнікаў, этапы праходжання стажыроўкі, магчымасці для ўдзельнікаў і перспектывы для выпускнікоў – у інфармацыйным лісце [1] (pdf 172 Kb).

Для ўдзелу ў праекце неабходна не пазней за 20 лютага 2012 г. даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст (далучанымі файламі) на электронны адрас info@belau.info [2]. Усе кандыдаты будуць запрошаныя ў офіс РГА «БелАЮ» на сумоўе з 20 па 29 лютага 2012 г. Просьба пазначыць у лісце зручную дату і час (з прапанаваных) для праходжання гутаркі.

Па бальш падрабязную інфармацыю можна звяртацца да Іны Панчковской – тэл. (029) 967 07 68, альбо да Ганны Капцюх – тэл. (029) 572 16 69.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12608

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/666_stazh2012.pdf
[2] mailto:info@belau.info