Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс на стыпендыю Кіркланда: 2012/13 навучальны год

Конкурс на стыпендыю Кіркланда: 2012/13 навучальны год

17.12.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 лютага 2012 г.



Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы) абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда на 2011/2012 навучальны год.



Гэта праграма адрасавана маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з двух- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.



Спецыяльнасці:



– Эканоміка і кіраванне;


– Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);


– Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);


– Права;


– Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);


– Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;


– Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.



Хто можа падаваць заяўкі?



У 2012/2013 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:



– эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;


– прадпрымальнікі, менеджары;


– лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;


– выкладчыкі ВНУ;


– журналісты.



Патрабаванні да кандыдатаў:



– Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў Беларусі (уладальнікі віду на жыхарства ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе);


– Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);


– Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў);


– Веданне польскай мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы) ці ангельскай мовы – у выпадку падання кандыдатам дакладнага курса ва ўніверсітэце, які выкладаецца па-англійску. У апошнім выпадку дапушчаецца пасіўны ўзровень валодання польскай мовай;


– Стаж працы – не менш двух гадоў.



Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія:



– актыўна працуюць па атрыманай прафесіі;


– валодаюць значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці,


– ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.



на старонцы праграмы [1]



Апошні тэрмін падачы заявак – 29 лютага 2012 г. 


Паводле adukacyja.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12612

Спасылкі
[1] http://www.kirkland.edu.pl/
[2] http://adukacyja.info/news/news_node/1/3/1611