Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стыпендыі ў філіяле Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе

Стыпендыі ў філіяле Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе

30.12.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 красавіка 2012 г. 

Навучальная праграма для бакалаўраў у філіяле Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе ахоплівае эканамічныя і бізнес-дысцыпліны, што дазваляе яе выпускнікам атрымаць больш шырокія магчымасці ў будучыні для працаўладкавання.

Асноўныя курсы:

— эканоміка
— фінансы і бухгалтарскі ўлік
— бізнес-адміністраванне
— метадалогія
— развіцце камунікатыўных здольнасцяў

Шведскі ўрад прадстаўляе 20 грантаў на фінансаванне 3 гадоў навучання па бакалаўрскай праграме. Перавага будзе аддадзена грамадзянам Беларусі і Малдовы, і толькі потым абітурыентам з Грузіі і Украіны. Поўны памер гранту 30 000 еўра, ён цалкам пакрывае аплату за навучанне (6 000 еўра/год), бяплатнае пражыванне ў інтэрнаце, штомесячную стыпендыю памерам 200 еўра.

Працэс адбору кандыдатаў складаецца з 3 этапаў: допуск да паступлення, агульнаадукацыйны тэст, сумоў’е.

Кандыдаты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

1. Мець дыплом аб сярэдняй адукацыі.
2. Мінімальная адзнака па матэматыцы і англійскай мове не меней за 7 па дзесяцібальнай шкале.

Калі вы адпавядаеце дадзеным патрабаванням, запоўніце да 2 красавіка 2012 года on-line форму заяўкі [1]. Яна уключае:

— персанальныя і кантактныя звесткі
— выпіску з атэстату, адзнакі па англійскай мове і матэматыцы (школьнікі падаюць адзнакі за першае паўгоддзе)
— матывацыйны ліст (400 словаў)
— падцверджанні аб навуковых дасягненнях, пазашкольнай грамадскай актыўнасці
— у дадатку неабходна далучыць: выпіску з атэстату, копію пашпарту, дыпломы, сертыфікаты

Рэзультаты адбору будуць вядомыя 5 красавіка 2012 г. Усе паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны прайсці агульнаадукацыйны тэст.

Тэст адбудзецца 21 красавіка 2012 года ў Мінску. Ён будзе ўключаць праверку лагічнага мыслення, ведання англійскай мовы, матэматычныя заданні. Апліканты, якія паспяхова пройдуць тэставане, будуць запрошаны на інтэвью ў Мінску 22 мая 2012 г., дзе і будуць абраны стыпендыяты.

Запоўніць форму-заяўку і даведацца больш пра праграму можна тут [2] .

Паводле adukacyja.info [3] 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12624

Спасылкі
[1] http://admission.sseriga.edu/courses/course/7
[2] http://www.sseriga.edu/en/education/bachelor/curriculum/
[3] http://adukacyja.info/news/news_node/1/3/1630