Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Школы і ліцэі – ці суды і камітэты?

Школы і ліцэі – ці суды і камітэты?

16.01.2012

Роўна 20 год таму [1] навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа правялі першыя заняткі ва ўласным будынку па мінскім адрасе Кірава, 21. Аднак новыя ўлады асяродак вальнадумства доўга трываць не сталі: ліцэй быў зліквідаваны, а ў экспрапрыяваны будынак заехаў суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Цяпер у былых ліцэйскіх кабінетах судзяць, сярод іншых, былых і цяперашніх ліцэістаў. 
Роля цынічных экспрапрыятараў прыйшлася ўладам даспадобы: сёння [2] ў Шаркаўшчыне пад следчы камітэт забіраюць музычную школу. Новае прыдатнае памяшканне для дзяцей і выкладчыкаў музычнай школы пакуль не знайшлі.
Чыя школа наступная?


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12641

Спасылкі
[1] http://www.svaboda.org/content/article/24453315.html
[2] http://euroradio.fm/report/u-sharkawshchyne-pad-sledchy-kamitet-zabirayuts-muzychnuyu-shkolu-90952