Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > BELAMUN 2012: Беларуская мадэль ААН для студэнтаў

BELAMUN 2012: Беларуская мадэль ААН для студэнтаў

17.01.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня

11–14 сакавіка ў Мінску будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя па мадэляванні ААН (Арганізацыі Аб’яданых Нацый) – BELAMUN 2012. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ВНУ і каледжаў. Галоўнае патрабаванне – веданне англійскай мовы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня.

пра BELAMUN [1]
Анкета для ўдзельнікаў [2] 
e-mail: belamun2012@gmail.com [3]  

Даведка: Мадэль ААН – гэта сінтэз канферэнцыі і ролевай гульні, у ходзе якой на працягу некалькіх дзён студэнты імітуюць працу органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Удзельнікі Мадэлі ААН – дэлегаты і назіральнікі – выступаюць у ролі афіцыйных прадстаўнікоў краін-чальцоў ААН, якія прыехалі на канферэнцыю для абмеркавання пытанняў, якія стаяць на парадку дня іх камітэта. На Мадэлі дэлегаты абавязаны адстойваць не свой ўласны пункт гледжання, а афіцыйную пазіцыю прэзентаванай імі краіны. Напісанне рэзалюцыі – канчатковая мэта кожнага камітэта, ажыццяўленне якой магчыма толькі пры дасягненні кампрамісу паміж інтарэсамі усіх прэзентаваных дзяржаваў.

Паводле інфармацыйнага ліста


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12644

Спасылкі
[1] http://belamun2011.blogspot.com/
[2] https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dEI1TVVRa2w1eVZsUHpFYUszZmpiVVE6MQ
[3] mailto:belamun2012@gmail.com