Конкурс на пасаду асістэнта адукацыйнага праекта
Апошні тэрмін падачы заявак – 5 лютага
Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ» з’яўляецца субатрымальнікам у межах праекта ПРААН і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, скіраванага на прафілактыку і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Беларусі.
Працягласць праекта – 2010–2014 гг. У межах вялікага праекта праца «АКТ» звязаная з арганізацыяй адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне патэнцыялу некамерцыйных арганізацыяў, якія працуюць у сферы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, і на ўкараненне новых сацыяльных тэхналогіяў.
Патрабаванні да кандыдатаў і абавязкі – на actngo.info
[1]
Каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна даслаць рэзюмэ (з абавязковым пазначэннем кантактнага тэл.) і матывацыйны ліст (не больш за 200 словаў) на электронны адрас: actngo.info@gmail.com [2] .
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
