Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мінск: Літаратурны ранішнік для дзетак

Мінск: Літаратурны ранішнік для дзетак

09.02.2012

12 лютага 2012 г. у кнігарні «ЛогвінваЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца літаратурны ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр «Мама Му чытае» ды Юі і Тумаса Вісландэраў «Малы і Білан», з удзелам аўтаркі Юі Вісландэр, і яе беларурскай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а таксама спевакоў Змітра Вайцюшкевіча і Галіны Казіміроўскай, якія запісалі кружэлку з Юінымі казкамі і песенькамі.

Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной «Лямцавая батлейка» прадставіць сваю версію Мамы Му.

Дзеткі і дарослыя, прыходзьце! Пачатак, а 14-й.



Паводле nn.by [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12673

Спасылкі
[1] http://nn.by/index.php?c=ar&i=68003