Урок беларускай мовы ў Баранавічах (фота)
09.02.2012
Конкурс знаўцаў роднай мовы ў СШ №14 правялі навучэнцы адзінага беларускамоўнага класа ў горадзе для сваіх аднагодак. 
Падчас урока беларускамоўныя дзеткі разам са сваёй настаўніцай задавалі загадкі, чыталі вершы, праводзілі конкурсы на веданне мовы ў аднагодкаў з рускамоўнага класа.
Нагадаем, што ў Баранавічах існуе толькі адзін беларускамоўны клас, дзе ўжо другі год навучаюцца тры дзяўчынкі. 







Руслан Равяка, intex-press.by [1]
