Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стыпендыі на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцагавіне

Стыпендыі на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцагавіне

17.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 сакавіка

United World Colleges (UWC) абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендый для беларускіх школьнікаў на навучанне ў каледжах Італіі (UWC of he Adriatic [1]) і Нарвегіі (Red Cross Nordic UWC [2]), 25% кошту стыпендыі ў Босніі і Герцагавіне (UWC in Mostar [3]).

Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята (International Baccalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2012 г. На 1 тур трэба даслаць да 26 сакавіка 2012 г.на адрас uwcblr@gmail.com [4] эсэ на тэму «Двухмоўе...» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах), копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год, характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама сканаваныя копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія прайшлі ў 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 21 красавіка 2012 у выглядзе гутаркі для выяўленя інтэлектуальнага ўзроўню і асабістых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: тут [5] і тут [6].

Паводле adukacyja.info [7]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12684

Спасылкі
[1] http://uwcad.uwc.org/
[2] http://www.rcnuwc.no/
[3] http://uwc-ibo.org/
[4] mailto:uwcblr@gmail.com
[5] http://www.uwc.org/
[6] http://ibo.org/
[7] http://adukacyja.info/news/grant/362-stypendyi-na-navucannie-u-kaledzax-italii-narvegii-big.html