Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел»

«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел»

22.02.2012

Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік.
Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010



Метадычны дапаможнік «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ і іншых асоб, якія зацікаўленыя ў выхаванні сацыяльна актыўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў чалавека. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца навучанне выкарыстанню сучасных форм і спосабаў грамадскага ўдзелу для пашырэння і абароны правоў чалавека. Гэты дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам, – дапаможнікам «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» [1], які змяшчае метадычныя парады па падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па правах чалавека для моладзі.

Спампаваць дапаможнік (pdf 670 Kb [2])
Спампаваць дапаможнік на рускай мове можна тут [3].

Паводле 3sektar.by [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12692

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/news/?id=5477
[2] https://nastaunik.eu/files/f/712_adstojvannie-pasyrennie.pdf
[3] http://3sektar.by/wp-content/uploads/2011/02/RU-OBSE-online.pdf
[4] http://3sektar.by/library/adstoyvanne-i-pashyirenne-pravou-chalav.html