Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародны сімпозіум у Ізраілі

Міжнародны сімпозіум у Ізраілі

28.03.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 19 красавіка 2012 г. 

Ізраільскае агенцтва міжнароднай супрацы ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля, пры падтрымцы Цэнтра супрацы і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) праводзіць міжнародны сімпозіум «Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўнае адукацыйнае асяроддзе», які адбудзецца ў Ізраілі з 14.06.12 па 09.07.12.

Усе выдаткі па знаходжанні і навучанні ў Ізраілі бярэ на сябе прымаючы бок, удзельнік сплачвае толькі авіяпералёт.

Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць анкету ў электронным выглядзе (doc 163 Kb [1]) і даслаць яе на электронны адрас Амбасады Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь embassyisrael@gmail.com [2]. Да анкеты неабходна дадаць наступныя дакументы: копіі дыпломаў аб вышэйшай адукацыі і навуковых ступенях (у адсканаваным выглядзе, завяраць не трэба), копіі сертыфікатаў аб праходжанні курсаў па дадзенай (або блізкай) тэматыцы (у адсканаваным выглядзе), 2 рэкамендацыі (з подпісам і пячаткай, у адсканаваным выглядзе), медычную даведку (форма ў анкеце), скан першай старонкі пашпарта (старонка з фатаграфіяй).
 
Мэты курса: (doc 412 Kb [3])

Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 19 красавіка 2012 г. 

Па любую дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў Амбасаду Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь на пазначаны адрас электроннай пошты ці праз тэлефоны 298–44–01, 298–44–02, 211–44–31.

Паводле ngo.by [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12724

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/736_russian-application-form-final.doc
[2] mailto:embassyisrael@gmail.com
[3] https://nastaunik.eu/files/f/737_education14_06_2012-broshur-rus.doc
[4] http://ngo.by/news/b0ee6371f441.html