Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Праграма Erasmus Mundus прапануе стыпендыі

Праграма Erasmus Mundus прапануе стыпендыі

28.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.

Прапануем Вашай увазе інфармацыю па конкурсе заявак на стыпендыі ў рамках праграмы «Erasmus Mundus Partnership for Belarus, Ukraine, Moldova (EMP-AIM)».

Гэты праект аб’ядноўвае 17 універсітэтаў [1] з краін Еўрасаюза, Беларусі, Украіны і Малдовы і скіраваны на наладжванне сталага структурнага супрацоўніцтва паміж гэтымі навучальнымі ўстановамі з мэтай умацавання акадэмічнага, культурнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕС і Усходне-Еўрапейскім рэгіёнам. Дадзены праект каардынуецца Універсітэтам Mykolas Romeris (Літва).

Праект «Эразмус Мундус Партнёрства для Беларусі, Украіны і Малдовы (EMP-AIM)» прапануе стыпендыі для студэнтаў, магістраў, аспірантаў і выкладчыкаў на восень 2012 г.:

- з Беларусі, Малдовы і Украіны для навучання, выкладання альбо правядзення даследаванняў у 8 еўрапейскіх партнёрскіх універсітэтах (73 стыпендыі ў межах першага конкурсу заявак);

- з 8 еўрапейскіх універсітэтаў для навучання, выкладання альбо правядзення даследаванняў ў 9-ці партнёрскіх універсітэтах з Беларусі, Малдовы ды Украіны (21 стыпендыя ў межах першага конкурсу заявак).

Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут [2].

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.

Заяўку можна падаць тут [3].

Паводле рассылкі «Офіса за дэмакратычную Беларусь»


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12725

Спасылкі
[1] http://emp-aim.mruni.eu/partner_universities/
[2] http://democraticbelarus.eu/node/14635
[3] http://emp-aim.mruni.eu/