Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці

Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці

30.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак (падоўжаны) – 2 красавіка

Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Ведаць, як выпраўляць недахопы і ўзмацняць яе перавагі? Навучыцца кіраваць групавымі працэсамі, ствараць і здзяйсняць планы арганізацыйнага развіцця? Прыходзьце ў Школу кансультантаў!

Адукацыйна-практычны курс «Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці» (Акадэмія ПЛЮС) уключае ў сябе 6 семінараў і 6 трэнінгаў, выкананне заданняў і тэстаў, стажыроўку (практыку) у арганізацыях (у пары з дасведчаным кансультантам). Усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у сустрэчах «Клуба кансультантаў». Курс пачынаецца ў красавіку 2012 г. і сканчаецца ў красавіку 2013 г.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў ва ўзросце 18–35 гадоў, якія маюць стаж актыўнага сяброўства ў грамадскай арганізацыі не меней за 3 гады. Вітаецца досвед працы ў якасці менеджараў, трэнераў, кансультантаў па арганізацыйным развіцці.

Каб прыняць удзел у курсе, неабходна:

1) Да 2 красавіка 2012 г. даслаць запоўненую анкету-заяўку (на беларускай [1] альбо рускай [2] мове) і рэзюме на адрас consultant2012amp@gmail.com [3] .

Мэты курса, парады прэтэндэнтам, графік мерапрыемстваў, звесткі пра каардынатараў праграмы – на ampby.org [4].

Ілюстрацыя: www.tobyelwin.com [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12728

Спасылкі
[1] http://www.box.com/s/4525f4e1cf3370fe4901
[2] http://www.box.com/s/7684c9345b4e5be0aa74
[3] mailto:consultant2012amp@gmail.com
[4] http://ampby.org/2012/03/26/16017/
[5] http://www.tobyelwin.com