Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс Гісторый Жывой Вясны

Конкурс Гісторый Жывой Вясны

05.04.2012

Конкурсныя Гісторыі павінны быць размешчаны да пачатку лета

У межах агульнаеўрапейскай кампаніі «Жывая Вясна» грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае Вас прыняць удзел у конкурсе Гісторый Жывой Вясны. У ім могуць удзельнічаць як дарослыя, так і дзеці.


Здымак вясковай ластаўкі Сяргея Саковіча

Як удзельнічаць?

1. Вы назіраеце за прылётам птушак-пасланак вясны (нагадваем іх: белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка).

2. Вы рэгіструеце сваё першае сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце Жывой Вясны www.springalive.net [1] (абавязкова пішыце свае імя і прозвішча).

3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by [2] змяшчаеце ў раздзеле «Нашы назіранні» свае фота ды відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды).

Увага! Не дапускаюцца да конкурсу фота і відэа кладак і птушанят. Паважайце птушак і не турбуйце іх!

Найлепш заліваць відэа працягласцю да 5 хвілін на агульнадаступныя сэрвісы (напрыклад, youtube) і капіяваць EMBED-code старага тыпу. Найлепшы памер фотаў для Гісторый – 650 пікселяў па доўгім/шырокім баку.

Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка неабмежаваная, аднак конкурсныя Гісторыі павінны быць размешчаны на сайце да пачатку лета.

З пытаннямі па размяшчэнні ці рэгістрацыі звяртайцеся на tyteishi@gmail.com [3] .

Важна! Для зручнасці падвядзення вынікаў вашае імя на springalive.net і birdwatch.by павінна быць аднолькавым.

Да ліпеня будуць падведзены вынікі і абвешчаны пераможцы, прычым гісторыі дарослых і дзетак будуць ацэньвацца асобна. Аўтары найлепшых гісторый, здымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтернэт-крамаў).

Далучайцеся да вясны разам з птушкамі!

Паводле birdwatch.by [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12732

Спасылкі
[1] http://www.springalive.net
[2] http://www.birdwatch.by
[3] mailto:tyteishi@gmail.com
[4] http://birdwatch.by/news/4423