Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Брэстчына: Галоўны прыз у конкурсе юнацкай паэзіі – паездка ў Швецыю

Брэстчына: Галоўны прыз у конкурсе юнацкай паэзіі – паездка ў Швецыю

20.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 7 мая 2012 г.

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе паэзіі для моладзі з Брэстчыны. Конкурс ладзіцца ў межах свята беларускай і шведскай літаратуры.

Удзельнікам літаратурнага спаборніцтва можа стаць асоба ва ўзросце ад 15 да 18 год, што пражывае на Брэстчыне і піша вершы на беларускай або рускай мовах. Галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурсу, – паездка ў Швецыю.

Вершы трэба дасылаць на brest.poetry.12@gmail.com [1] да 7 мая 2012 г.

Акрамя конкурсу паэзіі ў межах Дня беларускай і шведскай літаратуры чакаецца творчая вечарына з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў, такіх як Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Анэль Юрдаль, Ліна Экдаль і Сара Лундберг.

Падрабаязней [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12747

Спасылкі
[1] mailto:brest.poetry.12@gmail.com
[2] http://new.racyja.com/node/25881