Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > USB Rally: Злёт студэнтаў у Літве

USB Rally: Злёт студэнтаў у Літве

20.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня 2012 г.

Беларуская моладзь (18 – 35 гадоў), якая вучыцца за мяжой ці ў Беларусі, запрашаецца да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012 г.

USB Rally дае магчымасць сустрэцца з беларусамі, якія навучаюцца за мяжой, паздзельнічаць у лекцыях ды майстар-класах, абмяняцца досведам ды кантактамі і далучыцца да нефармальнай сеткі студэнтаў.

Сёлета Belarus Rally будзе прысведчана тэме развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый у беларускай моладзі.
Арганiзатары бяруць на сябе пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі, вiзавую падтрымку ўдзельнікаў.

Для таго, каб паўдзельнічаць у злёце, неабходна запоўніць аплікацыйную форму [1] і даслаць арганізатарам на info@eesc.lt [2] .

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня 2012 г.

Арганізатары адкрытыя для вашых ідэяў і прапановаў адносна праграмы Раллі. Для таго, каб прапанаваць тэму ці правядзенне канкрэтнага мерапрыемства (лекцыя, майстар-клас, трэнінг ды г.д.), звяртайцеся на пададзены электронны адрас.

Больш інфармацыі [3]

Паводле adukacyja.info [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12748

Спасылкі
[1] http://adukacyja.info/files/download/file_1334055312.doc
[2] mailto:info@eesc.lt
[3] http://www.eesc.lt/en/news/new?id=559
[4] http://adukacyja.info/news/projects/487-usb-rally.html